"Віцебск" прайграў у Фінляндыі першы матч у кваліфікацыі Лігі Еўропы

"Віцебск" прайграў у Фінляндыі першы матч у кваліфікацыі Лігі Еўропы

"Віцебск" прайграў у Фінляндыі клубу KuPS першы матч у стартавым раўндзе кваліфікацыі футбольнай Лігі Еўропы — 0:2. Беларуская каманда паспяхова абараняліся ў першым тайме, а ў другім гаспадары поля забілі два галы (Мурыльё, 61; Ранжэл, 74). Некалькі сваіх добрых момантаў футбалісты "Віцебска" на жаль не рэалізавалі.

Матч у адказ пройдзе ў Віцебску 18 ліпеня. Як паведамляла Еўрарадыё, першы паядынак віцебскія футбалісты мусілі правесці на сваім полі, аднак яго давялося перанесці ў Фінляндыю. Сярод прычын называецца адсутнасць месцаў у гасцініцах з-за "Славянскага базару".

Таксама ў чацвер праходзяць матчы кваліфікацыі Лігі Еўропы "Ліепая" — "Дынама" (Мінск), "Шахцёр" (Салігорск) — "Хіберніянс" (Мальта).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі