Відэа дня: пратэстоўцы Шры-Ланкі купаюцца ў прэзідэнцкім басейне

Пратэстоўцы купаюцца ў басейне прэзідэнта Шры-Ланкі / скрын відэа УНИАН
Пратэстоўцы купаюцца ў басейне прэзідэнта Шры-Ланкі / скрын відэа УНИАН

Свет абляцела відэа, на якім пратэстоўцы Шры-Ланкі купаюцца ў басейне захопленай імі прэзідэнцкай рэзідэнцыі. Паведамляецца, што сам Гатабхаі Раджапаксы спешна пакінуў краіну.

Тысячы людзей уварваліся ў рэзідэнцыю прэзідэнта краіны 9 ліпеня. Для разгону натоўпу паліцэйскія ўжылі слёзацечны газ і вадамёты, але гэта яго не спыніла. Паведамляецца аб шпіталізацыі 33 чалавек, двое з іх у цяжкім стане. Агулам у Каломба прыехалі тысячы пратэстоўцаў, адзначае BBC.

Масавыя пратэсты ахапілі Шры-Ранку з красавіка — на фоне самага глыбокага эканамічнага крызісу з моманту атрымання краінай незалежнасці ў 1948 годзе. У Шры-Ланцы скончыліся рэзервы замежнай валюты, з-за чаго ў краіне пачаліся цяжкасці з імпартам тавараў першай неабходнасці. У краіне няма бензіну, не хапае прадуктаў харчавання і медыкаментаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі