Віктар Ганчарэнка не вярнуўся ва "Урал" і можа ўзначаліць іншы клуб Расіі

Беларускі трэнер Віктар Ганчарэнка, які тыдзень таму прыляцеў у Мінск, не збіраецца вяртацца ў Екацярынбург і працягваць працу з "Уралам". Пра гэта ў твітары напісаў тэлекаментатар Аляксей Андронаў. Гэтую інфармацыю пацвердзіў і кіраўнік агенцкай кампаніі ProSports Management Герман Ткачэнка, які дапамагаў Ганчарэнку пры пераходзе ва "Урал".

Андронаў таксама выказаў меркаванне, што Ганчрэнка можа ўзначаліць ЦСКА, калі цяперашні трэнер клуба Леанід Слуцкі пакіне пасаду і цалкам сканцэнтруецца на зборнай Расіі, піша tut.by.

Таксама імя Ганчарэнкі называюць як кандыдата на пасаду галоўнага трэнера "Рубіна".

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі