Вікторыя Азаранка апусцілася на 50-е месца ў WTA
Тыдзень таму яна была на 49-м.
У панядзелак, 16 лютага, быў апублікаваны абноўлены рэйтынг Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA).
Беларуска Вікторыя Азаранка ў новым рэйтынгу апусцілася на адну пазіцыю і цяпер займае 50-е месца. Наступная за ёй суайчынніца Аляксандра Сасновіч апынулася на на 144-м месцы, за тыдзень узняўшыся на 1 прыступку.
Узначальвае рэйтынг амерыканка Серэна Уільямс. Следам за ёй ідзе расіянка Марыя Шарапава, на трэцяе месца з чацвёртага паднялася чэшка Петра Квітава.
Фота — elsolquilmes.com.ar