Вікторыя Азаранка перамагла Серэну Уільямс (відэа)
Выставачны матч прайшоў у суботу ў Тайландзе ў горадзе Хуа Хін.
Азаранка атрымала перамогу над Уільямс з лікам 7:5, 6:3. Адзначым, што беларуска — другая ракетка свету, амерыканка — першая. "Мы правялі сапраўды добры матч, — сказала пасля перамогі Вікторыя. — Мы шмат рухаліся па корце, і я думаю, някепска размяліся перад будучым сезонам".
Афіцыйна новы тэнісны сезон адкрыецца ў Брысбене на турніры катэгорыі "Прэм'ер" 29 снежня. Вікторыя Азаранка ў матчы другога круга згуляе з пераможцай пары Галіна Васкабоева (Казахстан) — Кейсі Дэлаква (Аўстралія). У Брысбене таксама згуляюць Серэна Уільямс, Марыя Шарапава, Ангеліка Кербер, Караліна Вазняцкі, Алена Янкавіч, Сабіна Лісіцкі, інфармуе тэлеканал "Беларусь 1".