Вікторыя Азаранка ўзнялася на дзве пазіцыі ў рэйтынгу WTA

У чарговым рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) беларуска Вікторыя Азаранка ўзнялася з 50-га га 48-е месца і мае 998 ачкоў. Сёння, 23 лютага яна пачне выступ на спаборніцтвах у Дохе. Яе чакае матч з немкай Ангелікай Кербер, якая цяпер знаходзіцца на 11-м месцы ў сустветным рэйтынгу.

Іншая беларуская тэнісістка, Вольга Гаварцова пасле перамогі на турніры ў Швейцарыі рэзка ўзнялася са 170-га на 141-ы радок і мае 397 ачкоў. Аляксандра Сасновіч займае 145-е месца (383 ачкі).

У ТОП-10 сусветнага рэйтынгу адбыліся некаторыя змены: румынка Сімона Халеп вярнулася на трэцяе месца, а чэшка Петра Квітава зноў стала чацвёртай. На першым месцы па-ранейшаму застаецца амерыканка Серэна Уільямс, а на другім — расіянка Марыя Шарапава.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі