Вікторыя Азаранка заняла 20-е месца ў рэйтынгу WTA
А Вольга Гаварцова паднялася на 69-е месца.
Жаночая тэнісная асацыяцыя апублікавала 24 жніўня абноўлены рэйтынг. У ім наша суайчынніца Вікторыя Азаранка ўзнялася на адну пазіцыю ў параўнанні з папярэднім тыднем і заняла 20-е месца.
Яшчэ адна беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова таксама паднялася на адну пазіцыю і займае 69-ы радок у рэйтынгу. Аляксандра Сасновіч засталася 118-й.
Лідарства па-ранейшаму трымае амерыканка Серэна Уільямс. Другой у рэйтынгу стала румынка Сімона Халеп, якая абыйшла расіянку Марыю Шарапаву.