Віталь Гуркоў узышоў на п’едэстал з дзяржаўным сцягам і з “Пагоняй”
Чэмпіён свету па муай-тай беларус Віталь Гуркоў узышоў на п’едэстал з дзяржаўным сцягам і ў майцы з “Пагоняй”. 28 траўня ён здабыў свой тытул на першынстве свету ў Швецыі. У фінале беларус пабіў спартсмена з Тайланда Экапана Самбаансаба, які чатыры гады запар не ведаў паразаў. Таму перамога Гуркова стала сапраўднай сенсацыяй для тайскага боксу.
Беларускі баец і музыка Віталь Гуркоў не аднойчы дэманстраваў шанаванне нацыянальнай беларускай сімволікі. Раней у інтэрв’ю Еўрарадыё ён тлумачыў, што на міжнародных спаборніцтвах выходзіць з афіцыйным дзяржаўным сцягам, але пры гэтым шукае магчымасць паказаць нацыянальную сімволіку. Гэтым разам ён выйшаў у майцы з “Пагоняй”.
Апроч таго, падчас баёў на спецыяльнай павязцы на галаве, якая завецца манг-конг, спартсмен меў бел-чырвона-белую стужку.