Віталь Клічко ўзначаліў прэзідэнцкую партыю Пятра Парашэнкі
Ён змяніў Юрыя Луцэнку.
28 жніўня дэлегаты XII з'езда партыі "Салідарнасць" — Блок Пятра Парашэнкі" выбралі новага кіраўніка. Замест Юрыя Луцэнкі старшынёй стаў Віталь Клічко, мэр Кіева. У працы з'езда ўзяў удзел і прэзідэнт Пятро Парашэнка.
Як вядома, Клічко ачольваў партыю "УДАР". Цяпер жа ён разам з групай партыйцаў увайшоў у склад "Салідарнасці" — БПП". "УДАР" жа аб'яднаўся з "Салідарнасцю", інфармуе УНІАН.
Перад мясцовымі выбарамі да прэзідэнцкай партыі могуць далучыцца і іншыя палітычныя сілы.
Фота: УНІАН