Вуліца Маркса ў Мінску дагэтуль пешаходная? (фотафакт)

Пешаходны сезон на мінскай вуліцы Карла Маркса завяршыўся яшчэ 15 верасня, але дарожныя знакі, што забараняюць уезд і паркоўку па выхадных, засталіся. Атрымліваецца, што кожныя выхадныя кіроўцы вымушаны парушаць правілы?



У мінскай ДАІ Еўрарадыё тлумачаць, што каманда зняць знакі ўжо была, але дарожна-будаўнічая арганізацыя проста не паспела гэтага зрабіць. Інспектарам далі загад не штрафаваць кіроўцаў. Але як кіроўцам пра гэта даведацца?

Фотаздымак зроблены ўвечары у суботу 19 кастрычніка на вуліцы Карла Маркса

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі