Вячорка збіраецца выставіць свой гадзіннік за $5 тысяч на дабрачынны аўкцыён
Франак Вячорка і яго гадзіннік
Франак Вячорка збіраецца выставіць свой гадзіннік за $5 тысяч на дабрачынны аўкцыён. Атрыманыя грошы ён абяцае перадаць на падтрымку палітвязняў. Пра гэта дарадца Святланы Ціханоўскай заявіў у пятніцу ў эфіры Еўрарадыё.
Гадзіннік Omega Seamaster Planet Ocean у Вячоркі заўважыў "Белсат". У сацсетках выбухнуў скандал. Гаворка ішла пра "элемент карупцыі" і "спробы лабіравання інтарэсаў". Франак Вячорка кажа, што гэта падарунак ад сябра, атрыманы ў 2020 годзе. І ён быў зроблены "да таго, як былі створаны Офіс і Кабінет", да таго, як ён "заняў нейкую пасаду". Вячорка не бачыць у гэтай сітуацыі ніякай праблемы і лічыць, што яму "няма за што выбачацца".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.