Вярхоўная Рада Украіны прагаласавала за закон аб дэалігархізацыі

Вярхоўная Рада Украіны прагаласавала за закон аб дэалігархізацыі

Вярхоўная Рада Украіны прагаласавала за закон аб дэалігархізацыі. Ён атрымаў 279 галасоў з 379 дэпутатаў. Будзе створаны рэестр алігархаў, фігурантам якога нельга будзе фінансаваць палітычныя партыі ці ўдзельнічаць у "вялікай прыватызацыі". Ім давядзецца падаваць дэкларацыю аб даходах.

У рэестр алігархаў украінцы будуць трапляць пасля рашэння Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны. Для гэтага трэба адпавядаць вызначаным крытэрыям: удзел у палітыцы, значны ўплыў на СМІ, валоданне манаполіяй.

Апазіцыянеры пратэставалі супраць скарочанай працэдуры прыняцця скандальнага закона і нават блакавалі трыбуну.

Закон аб дэалігархізацыі — гэта прэзідэнцкі законапраект Уладзіміра Зяленскага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі