Вярхоўны суд ліквідаваў Беларускі ПЭН-цэнтр, якім кіруе Святлана Алексіевіч
Вярхоўны суд ліквідаваў “Беларускі ПЭН-цэнтр”.
Першая намесніца старшыні Таццяна Нядбай на сваёй старонцы ў Фэйсбуку пракаментавала гэтую падзею так: “Успрымаем гэта як узнагароду і высокую ацэнку нашай дзейнасці. І, вядома, не апускаем рук: дзейнасць працягваем, скаргу падаем”.
Беларускі ПЭН-цэнтр — літаратарская праваабарончая арганізацыя, якую ўзначальвае нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч. Аб’яднанне заснаванае ў 1989 годзе і ўваходзіць у міжнародную сетку ПЭН-клубаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.