Вынесены прысуд па справе аб выбуху жылога дома пад Лагойскам (абноўлена)

Дом часткова абрынуўся. Загінуў адзін чалавек, 15 пацярпелі.


Як паведамілі Еўрарадыё ў Мінскім абласным судзе, прысуд быў вынесены 30 ліпеня. Следства даказала, што прычынай выбуху стала загаранне газапаветранай сумесі, якая ўтварылася ў выніку ўцечкі газу з сістэмы газазабеспячэння будынка. Жыхары дома пра гэта паведамлялі, але кіраўніцтва "Лагойскрайгазу" не зрэагавала. Дырэктар Шчурэвіч і старэйшы майстар Дзедавец асуджаныя на 3 гады пазбаўлення волі паводле 428 артыкула Крымінальнага кодэкса. Яны таксама пазбаўленыя права займаць кіроўныя пасады тэрмінам на пяць гадоў. Прысуд пакуль не ўступіў у сілу. Адбываць пакаранне асуджаныя будуць у калоніі-пасяленні.
 

Выбух пад Лагойскам. Фотарэпартаж + відэа
 

Лукашэнка: Выбух пад Лагойскам — вынік галавацяпства
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі