Вышэйшая адукацыя, паліва і цыгарэты больш за ўсё падаражэлі за год
Маладыя людзі шакавана глядзяць на рост інфляцыі ў Беларусі / pexels.com
У Беларусі гадавая інфляцыя ў красавіку 2020 года павялічылася да 5,4%. Пры гэтым беларускія ўлады планавалі, што гадавая інфляцыя ў 2020 годзе будзе не вышэй за 5%.
У Нацбанку тлумачаць, што прычыны скачка цэн на тавары і паслугі "ўплыў знешніх фактараў, якія сфармаваліся ў канцы першага квартала". Кажучы прасцей — сусветнага крызісу з-за каранавіруса, неразбярыхі на фондавых рынках і падзення цэн на нафту.
Адзінымі таварамі, якія сталі танней у параўнанні з красавіком 2019 году — галантарэя патаннела на 0,9%, натуральны мёд на -0,2%, цана на цукар патаннеў на 0,1%, тканіны і пража на -0,04%.
Больш за ўсё падаражэлі тавары і паслугі цэны на якія рэгулюе дзяржава. Так у красавіку ў гадавым вымярэньні вышэйшая адукацыя падаражэла на 18,5%, сярэдне спецыяльная адукацыя на 14,5%, тытунёвыя вырабы на 13,7%, страхоўкі на аўтамабілі — 13%, аўтамабільнае паліва падаражэла на 10,8%, рытуальныя паслугі на 3,7%, арэнднае жыллё ў дзяржаўным жыллёвым фондзе стала даражэй на 3,4%, дровы на 2,2%, лекі — 2%, а торф 1,8%.
Тавары і паслугі са свабоднымі цэнамі і тарыфамі, якія не кантралюе дзяржава, таксама падаражэлі. Цэны на крупы і бабовыя павялічыліся на 15,1%, паслугі пасажырскага транспарту — 8,4%, сінтэтычныя мыйныя сродкі сталі даражэй на 8,4%, друкаваныя выданні цяпер стаяць на 8,1% больш, аўтамабілі сталі на 7,8% даражэй, курыныя яйкі — 0,9%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.