Выстаўленыя абвінавачванні чатыром затрыманым "за падрыхтоўку дзяржперавароту"
У Беларусі выстаўленыя абвінавачванні чатыром затрыманым "за падрыхтоўку дзяржперавароту". Пра гэта ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" паведаміў начальнік аддзела следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак.
Абвінавачванні ў "змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам" (ч. 1 арт. 357 КК) выставілі Юрыю Зянковічу, Аляксандру Фядуце, Рыгору Кастусёву. Хто чацвёрты, пакуль невядома. Бычак сцвярджае, што "ўсе яны даюць прызнальныя паказанні і супрацоўнічаюць са следствам".
У Маскве нядаўна былі затрыманыя і прывезеныя ў Беларусь палітолаг Аляксандр Фядута і адвакат Юрый Зянковіч. У нашай краіне затрымалі кіраўніка Партыі БНФ Рыгора Кастусёва. Пасля гэтага КДБ і ФСБ заявілі, што нібыта прадухілілі замах на Аляксандра Лукашэнку. Сам Лукашэнка сцвярджае, што ён рыхтаваўся з удзелам амерыканскіх спецслужбаў. ЗША абверглі сваё дачыненне да гэтай справы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.