Вывяржэнне вулкана ў Японіі: загінулі 30 альпіністаў (відэа)


Ратавальнікі знайшлі целы 30 турыстаў, зніклых пасля вывяржэння. Іх знайшлі на гары непадалёк ад вяршыні. Як паведамляецца, папярэдні агляд паказаў, што ў альпіністаў не працуе сэрца і спыненае дыханне. Аднак афіцыйнае пацверджанне аб смерці ў Японіі паcтупае толькі пасля медыцынскага абследавання.

Усяго на схілах гары знаходзілася 250 чалавек, большасць з іх былі эвакуяваныя.

Гара Антакэ знаходзіцца ўсяго ў 200 кіламетрах ад Токіа і вельмі папулярная сярод турыстаў. Усяго за пяць гадзінаў метэаролагі зафіксавалі 313 вулканічных землятрусаў, 240 з якіх адбыліся ў першыя дзве гадзіны вывяржэння.

Звычайна альпіністам забараняюць доступ у раёны, дзе ёсць хоць малая актыўнасць вулканаў, аднак гэтым разам нічога падобнага не адбылося, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі