Яцанюк: Штурму Майдана пакуль не будзе, абвешчана перамір'е

Штурму Майдана, які на гэту ноч планавала ўлада, не будзе, абвешчана перамір'е. Пра гэта паведаміў журналістам Арсеній Яцанюк па завяршэнні сустрэчы трох лідараў апазіцыі з прэзідэнтам Віктарам Януковічам, перадае "Украінская праўда".

"Ёсць пазітыўная навіна — штурм і зачыстка, якія планаваліся, адмененыя. Цяпер абвешчана перамір'е і пачатак перамоўнага працэсу для стабілізацыі сітуацыі", — заявіў Яцанюк.

Ён падкрэсліў, што ўлада планавала "увядзенне надзвычайнага становішча і начны штурм".

"Пасля сённяшняй сустрэчы мы можам дакладна сказаць — наш Майдан штурмаваць не будуць", — заявіў ён.

"Асноўнае — захаваць чалавечыя жыцці. Мы спынілі штурм і зачыстку", — запэўніў адзін з лідараў апазіцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі