Ці можна абысці ідэнтыфікацыю каментатараў па нумары тэлефона? Правяраем

Фота: Еўрарадыё
Фота: Еўрарадыё

З 1 снежня каментатараў на беларускіх сайтах будуць ідэнтыфікаваць па нумары тэлефона. Каб пакінуць каментар, трэба будзе пазначыць нумар, на які прыйдзе смска з праверачным кодам. А ўладальнікі інтэрнэт-рэсурсаў і сеткавых выданняў павінны захоўваць інфармацыю пра карыстальнікаў і прадастаўляць па патрабаванні кампетэнтных органаў.

Супярэчлівая норма, накіраваная на ўзмацненне кантролю за інтэрнэтам, наўрад ці будзе эфектыўнай: у карыстальнікаў ёсць вельмі празрыстыя спосабы абыйсці яе. У інтэрнэце існуюць тысячы бясплатных сайтаў, што даюць аднаразовы нумар тэлефона, на які можа прыйсці смс. Еўрарадыё скарысталася адным з іх, каб зарэгістравацца на форуме talks.by.

Крок 1. Забіваем у Гугл запыт "атрымаць смс без рэгістрацыі" і пераходзім па адной са спасылак у выдачы:

Можно ли обойти идентификацию комментаторов по номеру телефона? Проверяем
Можно ли обойти идентификацию комментаторов по номеру телефона? Проверяем

Крок 2. Пакуль на нашым форуме даступная рэгістрацыя па нумарах толькі з Беларусі, Расіі, Украіны і Казахстана. Выбіраем украінскі нумар +380631343810 і ўказваем яго падчас рэгістрацыі новага карыстальніка.

Можно ли обойти идентификацию комментаторов по номеру телефона? Проверяем
Можно ли обойти идентификацию комментаторов по номеру телефона? Проверяем

Крок 3. Атрымліваем на смс-сайце паведамленне з кодам і ўводзім яго ў форму на старонцы завяршэння рэгістрацыі.

Можно ли обойти идентификацию комментаторов по номеру телефона? Проверяем
Можно ли обойти идентификацию комментаторов по номеру телефона? Проверяем

Вуаля! Вітаем на сайце, новы карыстальнік форума!

Можно ли обойти идентификацию комментаторов по номеру телефона? Проверяем
Можно ли обойти идентификацию комментаторов по номеру телефона? Проверяем

Далёка не ўсе смс-сайты прапануюць нумары з Расіі, Украіны ці Казахстана. А некаторыя з даступных нумароў папросту не працуюць (трэба глядзець, калі на гэты нумар прыходзіла апошняя эсэмэска). Таму пакуль што задача рэгістрацыі па "левым" нумары не выглядае такой ужо простай. Прасцейшай яна стане, калі каментатарам дазволяць рэгістравацца па тэлефонных нумарах з любых краінаў свету.

Выпадковы ўкраінскі нумар наўрад ці дапаможа сілавікам адшукаць каментатара. Аднак эксперты, якія абмяркоўвалі новую рэдакцыю беларускага закона "Аб сродках масавай інфармацыі", ужо даўно сышліся ў меркаванні, што рэгістрацыя на форумах праз нумар тэлефона залішняя. Бо міліцыя выдатна спраўляецца з пошукам інтэрнэт-хуліганаў і без яе, вылічаючы хамаў па ip.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Еўразум" за 28.11

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі