Як партугальцы святкуюць перамогу на Еўра-2016 (фота, відэа)

Як партугальцы святкуюць перамогу на Еўра-2016 (фота, відэа)

Адразу пасля фінальнага матчу Еўра-2016 Партугалія-Францыя тысячы фанатаў у Лісабоне выйшлі на плошчу Маркеш дэ Помбал каб адсвяткаваць перамогу сваёй зборнай. Уся плошча ды вуліцы вакол былі перакрыты. Да позняй ночы ў горадзе можна было пачуць сігналы аўтамабіляў ды крычалкі "Portugal allez", "Sim" ды іншыя. 

Футбольная зборная Партугаліі 10 ліпеня ўпершыню ў сваёй выйграла чэмпіянат Еўропы па футболе. У фінальным матчы ў Парыжы партугальцы без траўмаванага і замененага на 25-й хвіліне Крышціяну Раналду ў дадатковы час абыгралі французаў — 1:0. Адзіны гол на 109-й хвіліне забіў дальнім ударам Эдэр.

Футбольная зборная Партугаліі — чэмпіён Еўропы! (відэа)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі