Як прадставілі новых кіраўнікоў трох абласцей Беларусі (фота, відэа)

Новых старшынь абласных выканаўчых камітэтаў прадставілі ў Брэсце, Віцебску і Магілёве. Учора ў выхадны дзень (!) сабраліся абласныя саветы дэпутатаў, якія зацвердзілі кандыдатуры новых "губернатараў".

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка прызначыў старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Уладзіміра Даманеўскага, які дагэтуль быў памочнікам кіраўніка дзяржавы па Гродзенскай вобласці, а яшчэ раней кіраваў Слуцкім раёнам. Як паведамляла Еўрарадыё, яго папярэднік Пётр Руднік стаў гендырэктарам прадпрыемства "Магілёўхімвалакно".

Старшынёй Брэсцкага аблвыканкама стаў Анатоль Ліс, які раней быў памочнікам кіраўніка дзяржавы па Гомельскай вобласці, мае вопыт кіравання раёнамі. Канстанцін Сумар кіраваў вобласцю больш за 10 гадоў. Яму ўжо 65 гадоў, верагодна, ён пойдзе на пенсію.

Мікалай Шарсцнёў стаў старшынёй Віцебскага аблвыканкама. Дагэтуль ён быў памочнікам кіраўніка дзяржавы па Віцебскай вобласці. Яго папярэднік Аляксандр Косінец ачоліў Адміністрацыю прэзідэнта Беларусі.

Тэлеканал АНТ адзначае, што ва ўсіх трох новых кіраўнікоў абласцей першая вышэйшая адукацыя — сельскагаспадарчая.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі