Яшчэ два беларускія прадпрыемствы вяртаюцца на расійскі рынак

Рассельгаснагляд зняў часовыя абмежаванні на пастаўкі прадукцыі ў Расію з яшчэ двух беларускіх прадпрыемстваў.

Як інфармуе БЕЛТА, гаворка ідзе аб прадпрыемстве СЗАТ "Сервалюкс Агра" і яго філіяле СЗАТ "Сервалюк". У паведамленні расійскага ведамства гаворыцца, што ветэрынарная служба Беларусі імкнецца ў самыя кароткія тэрміны ліквідаваць выяўленыя на прадпрыемствах парушэнні.

Разам з тым Рассельгаснагляд настойліва папрасіў галоўнага ветэрынарнага інспектара Беларусі Васілю Півавара рабіць сертыфікацыю прадукцыі гэтых прадпрыемстваў да паставак на тэрыторыю Расіі толькі пасля ліквідацыі выяўленых парушэнняў.

Нагадаем, што з кастрычніка пад забарону Рассельгаснагляда трапіла каля 20 беларускіх прадпрыемстваў, якія пастаўлялі мясную і малочную прадукцыю.

Ад 4 снежня Расія стала здымаць забарону. Да сённяшняй раніцы было дазволена аднавіць пастаўкі з васьмі беларускіх прадпрыемстваў.

Фота — transport.md

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі