Яшчэ дзевяць чалавек прызнаныя палітвязнямі

Яшчэ дзевяць чалавек прызнаныя палітвязнямі

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ дзевяць чалавек, паведамляе праваабарончы сайт "Вясна". Гэта Дзмітрый Таратун, Ірына Вікхольм, Андрэй Астрацоў, Арцём Сокал, Канстанцін Дудзікаў, Арцём Шалегін, Аляксей Алікін, Яўген Пятроў і Уладзімір Кузуб

Усе яны асуджаныя або абвінавачаныя за абразу прадстаўнікоў улады або Аляксандра Лукашэнкі. Толькі Таратун асуджаны на тры гады "хіміі" за "хуліганства" (ч. 2 арт. 339 КК) — малюнак на сцяне будынка. 

Праваабаронцы лічаць іх пераслед палітычна матываваным. Таму яны патрабуюць неадкладна вызваліць гэтых палітвязняў і спыніць іх крымінальны пераслед. Таксама яны заклікаюць вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзянаў краіны.

Пад заявай падпісаліся праваабарончы цэнтр "Вясна", РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт", Беларуская асацыяцыя журналістаў, Lawtrend, "Прававая ініцыятыва", Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, Беларускі ПЭН-цэнтр.

На сёння ў Беларусі 675 палітвязняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі