Юнак напалохаў пасажыраў фотаздымкамі авіякатастрофы

Юнак напалохаў пасажыраў фотаздымкамі авіякатастрофы

Юнак напалохаў пасажыраў фотаздымкамі авіякатастрофы. У выніку яго знялі з рэйса ў Нідэрландах. Як піша "Бі-Бі-Сі", здарэнне адбылося ў аэрапорце ў Ротэрдаме. Самалёт ужо быў гатовы да вылету, калі пасажыры атрымалі на свае тэлефоны кадры з авіякатастрофай. Такі здымак атрымаў і пілот. Высветлілася, што адзін з пасажыраў разаслаў фота праз прыкладанне Air Drop, якое дазваляе людзям абменьвацца файламі з любым карыстальнікам iPhone, што знаходзіцца побач.

Сярод пасажыраў пачалася паніка (здымкі пабачылі і дзеці), а служба бяспекі палічыла масавую рассылку пагрозай выбуху. Авіякампаніі Transavia давялося затрымаць рэйс у Харватыю. Яе супрацоўнікі прапанавалі аўтару рассылкі прызнацца самому. 18-гадовы пасажыр прызнаўся толькі пасля таго, як было аб'яўлена, што самалёт нікуды не паляціць, а пасажыры застануцца на борце, пакуль не знойдуць зламысніка. Хлопца затрымалі і дапыталі. Інцыдэнт лічыцца сур'ёзным. Дарэчы, падобная рассылка здымкаў у Галандыі адбылася другі раз за тыдзень. Папярэдні раз мужчыну таксама знялі з рэйса. Паліцыя праводзіць расследаванне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі