З Беларусі з'ехаў не толькі кіраўнік дзяржавы, але і прэм'ер
Міхаіл Мясніковіч у сераду паляцеў у Санкт-Пецярбург.
Як паведамляе БЕЛТА, беларускі прэм'ер-міністр возьме ўдзел у паседжанні Савета кіраўнікоў урадаў краін СНД. Сярод 20 пытанняў там плануецца абмеркаваць праект плана асноўных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і святкаванню 70-х угодкаў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Нагадаем, сёння з двухдзённым афіцыйным візітам у Азербайджан ляціць Аляксандр Лукашэнка. Такім чынам, у краіне часова адсутнічаюць і кіраўнік дзяржавы, і прэм'ер-міністр.
Фота — ctv.by