З Крамля верталёт "эвакуяваў" невядомых людзей (відэа)

З Крамля верталёт "эвакуяваў" невядомых людзей (відэа)

У чацвер з тэрыторыі Крамля ў Маскве верталёт "эвакуяваў" невядомых людзей. На відэа, якое з'явілася ў Twitter, можна пабачыць некалькі фігур у сетцы. Аднак невядома, ці гэта былі жывыя людзі, ці манекены.

Агулам у паветра падняліся два верталёты Мі-8, але толькі адзін меў груз. Яны паляцелі ў бок станцый метро "Навакузнецкая" і "Павелецкая".

Пазней з'явілася больш якаснае відэа, на якім можна разглядзець у сетцы ўзброеных людзей.

У Федэральнай службе аховы Расіі спачатку адмовіліся ад каментароў, толькі сказалі, што верталёты над Масквой лятаюць не першы раз. "Гэта наша праца, да народа гэта ніяк не адносіцца", сказаў неназваны афіцэр. Пазней было паведамлена пра вучэнні. Аднак невядома, ці ўдзельнічалі ў іх людзі ці гэта ўсё ж былі манекены.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі