З-за росту тарыфаў ЖКГ заведзеныя новыя крымінальныя справы
Новыя крымінальныя справы ў сувязі з неабгрунтаваным ростам тарыфаў ЖКГ распачатыя ў Беларусі. Як паведамляе прэс-служба Камітэта дзяржкантролю, працягваюцца праверачныя мерапрыемствы ў рамках даручэння кіраўніка дзяржавы. “Праверкі паказваюць, што выяўленыя раней парушэнні заканадаўства ў гэтай сферы носяць сістэмны характар і выяўленыя ў многіх рэгіёнах краіны”, — адзначаецца ў паведамленні.
18 сакавіка органы фінансавых расследаванняў КГК выявілі новыя факты парушэнняў і распачалі крымінальныя справы. Напрыклад, Барысаўскі міжраённы аддзел фінансавых расследаванняў завёў справу на начальніка разлікова-даведачнага ўпраўлення аднаго з прадпрыемстваў сістэмы ЖКГ Мінскай вобласці. Чыноўнік выставіў жыхарам Барысава ў жыроўках за студзень завышаныя тарыфы на абслугоўванне ліфта. У выніку яго дзеянняў грамадзянам нанесеная школа на суму болей як 300 мільёнаў рублёў. Службовую асобу затрымалі.
Таксама паведамляецца пра факты раскраданняў і рознага кшталту злоўжыванняў сярод іншых службовых асобаў у сферы ЖКГ.
Раней Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў “надзець кайданкі” на вінаватых у неабгрунтаваным павышэнні тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі. У выніку было распачата каля 20 крымінальных справаў.