За 2008 год міліцыянты канфіскавалі 2,4 млн літраў самагонкі
У 2008 году міліцыянты канфіскавалі 2,4 млн. літраў самагонкі, брагі і фальсіфікаваных спіртных напояў. Перапыненыя 11 тыс. фактаў незаконнай рэалізацыі алкагольнай прадукцыі. Супрацоўнікі органаў ўнутраных спраў выявілі каля 186 тыс. правапарушэнняў, якія прадугледжваюць адміністрацыйную адказнасць за распіванне спіртных напояў або з'яўленне ў нецвярозым выглядзе ў грамадскіх месцах.
За сістэматычнае парушэнне правапарадку на глебе п'янства і алкагалізму 5035 грамадзян, у тым ліку 924 жанчыны, накіраваныя на лячэнне ў лекава-працоўны прафілакторый.
БелаПАН
За сістэматычнае парушэнне правапарадку на глебе п'янства і алкагалізму 5035 грамадзян, у тым ліку 924 жанчыны, накіраваныя на лячэнне ў лекава-працоўны прафілакторый.
БелаПАН