За адмову ўступіць у афіцыйны прафсаюз з мінскага завода звольнілі 2 работнікаў

Двух работнікаў звольнілі з "Тэрмапласта" / oaotermoplast.by
Двух работнікаў звольнілі з "Тэрмапласта" / oaotermoplast.by

Двух новых супрацоўнікаў звольнілі з мінскага завода "Тэрмапласт" у першы ж дзень працы. Як піша "Наша Ніва", прычынай стала іх адмова ўступіць у афіцыйны прафсаюз.

Намесніца дырэктара па ідэалогіі прапанавала работнікам запісацца ў прафсаюз добраахвотна. У адказ яны заявілі, што з'яўляюцца сябрамі незалежнага прафсаюзу РЭП, кіраўнікі якога цяпер знаходзяцца за кратамі. Пасля гэтага ідэолаг заявіла, што з такой пазіцыяй працаваць на прадпрыемстве нельга, хаця заводу і бракуе спецыялістаў-наладчыкаў.

У прыватнай размове начальніца сказала ім, што прафсаюз — гэта не яе капрыз, а загад па ўсіх дзяржаўных прадпрыемствах.

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) фактычна з'яўляецца структурай, падкантрольнай дзяржаве. Яе кіраўнік Міхаіл Арда раней узначальваў БРСМ, а ў 2020 годзе быў даверанай асобай Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі