За аўтааварыю ў Польшчы беларуса хочуць пасадзіць на 5 гадоў (відэа)
Пры аварыі ў лістападзе 2012 года загінулі тры чалавекі, яшчэ пяць атрымалі раненні.
Вінаватым у гэтай аварыі з’яўляецца 37-гадовы беларус, як раней паведамляла Еўрарадыё. Ён з невядомых прычынаў выехаў на сустрэчную паласу руху. Гэта і справакавала сутычку аўтамабіляў. Внаваўца ж атрымаў толькі пералом рукі.
Пракурор запатрабаваў для абвінавачанага 5 гадоў турмы і 10-гадовай забароны на кіраванне аўтамабілем, паведамляюць польскія СМІ.
Прысуд па справе павінен быць вынесены 24 чэрвеня.
Фота — Agencja Gazeta