За паўгода па "наркатычных" артыкулах асуджана 26 падлеткаў

Фота: ru.tsn.ua
Фота: ru.tsn.ua

За першае паўгоддзе 2018 года па "наркатычных" артыкулах Крымінальнага кодэкса (артыкулы 327-332) асуджана 26 падлеткаў. 10 з іх трапілі за краты. Такая статыстыка апублікаваная на сайце Вярхоўнага суда Беларусі.

16 з 26 падлеткаў трапіліся на "ўжыванні", інакш кажучы — парушылі частку 1 артыкула 328, у якой гаворыцца аб незаконным абароце наркотыкаў без мэты збыту. Адзін з іх быў пакараны пазбаўленнем волі, астатнія пазбеглі такога суровага пакарання.

Усяго за першыя 6 месяцаў 2018 года па "наркатычных" артыкулах асуджана 1276 чалавек. Гэта 6% ад усіх асуджаных (у 2015 годзе такіх было 9%). З кожным годам доля асуджаных за на наркотыкі памяншаецца. Вывучыўшы гэтыя і іншыя статыстычныя дадзеныя, Вярхоўны суд прыйшоў да высновы, што сёння няма неабходнасці памяншаць тэрміны па гэтай катэгорыі спраў.

За полгода по “наркотическим” статьям осуждено 26 подростков
Інфаграфіка: Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь
За полгода по “наркотическим” статьям осуждено 26 подростков
Інфаграфіка: Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі