За салідарнасць з Майданам беларуса аштрафавалі на мільён рублёў
Іллю Дабратвора пакаралі васьмю базавымі велічынямі штрафу за пікет салідарнасці з Майданам. Гэта 1 мільён 40 тысяч рублёў.
Суддзя Вікторыя Шабуня прызнала яго вінаватым у несанкцыянаваным пікетаванні 30 лістапада. У той дзень Дабратвор правёў пікет каля ўкраінскай амбасады ў падтрымку Еўрамайдана.
Падтрымаць актывіста ў суд прыйшлі больш за 10 актывістаў, перадае Радыё "Свабода".
Дарэчы, суд цягнуўся два дні. Ноч перад пачаткам суда Ілля Дабратвор правёў у турме на Акрэсціна.