За суткі плошча лясных пажараў у Забайкаллі павялічылася ўдвая. Відэа

У Забайкальскім краі Расіі плошча лясных пажараў за апошнія суткі вырасла ўдвая. У сераду паведамлялася, што гарыць 54 тысячы гектараў. У чацвер, як адзначае РБК, пажары ахапілі плошчу 104 тысячы гектараў. Агулам на тэрыторыі краю зафіксавалі 92 лясныя пажары, з іх лакалізаваныя пакуль толькі 26 на плошчы 7,7 тысячы гектараў.

Найбольшая колькасць пажараў зафіксаваная ў Чыцінскім раёне — там ажно 25 ачагоў. З 25 сакавіка ў Забайкальскім краі дзейнічае рэжым надзвычайнай сітуацыі і асаблівы супрацьпажарны рэжым.

Фота — ТАСС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі