За тры дні мясцовых выбараў датэрмінова прагаласавалі амаль 17% выбарцаў

Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сакратара Цэнтравыбаркаму Мікалая Лазавіка.



Найбольш выбарцаў прыйшло ў Мінску — 18,2%. Следам ідзе Віцебская вобласць (18,12%), Магілёўская (17,58%), Гомельская (16,83%), Мінская (15,75%), Брэсцкая (15,65%). Найменш выбарцаў на датэрміновае галасаванне прыйшло на Гродзеншчыне — 15,07%.



Яўка выбаршчыкаў на паўторных выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў па Гомельскай-Навабеліцкай акрузе №36 за тры дні склала 11,98%.



Датэрміновае галасаванне на выбарах будзе доўжыцца па 22 сакавіка ўключна. Дзень выбараў прызначаны на 23 сакавіка.



Фота — freesmi.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі