Захоп закладнікаў у галандскім начным клубе скончыўся мірна
Арышт падазраванага
Драма з закладнікамі, якая адбылася сёння ў начным клубе ва ўсходніх Нідэрландах, скончылася мірна. Падазраваны ў нападзе — мужчына ў масцы-балаклаве — сам выйшаў з будынку і здаўся паліцыі. Пра гэта паведамляе агенцыя Reuters.
“Апошні закладнік толькі што вызвалены. Адзін чалавек арыштаваны, — гаворыцца ў паведамленні паліцыі. — У цяперашні час мы не можам падзяліцца дадатковай інфармацыяй”.
Раніцай у суботу некалькі чалавек, у тым ліку супрацоўнікі клубу, былі ўзятыя ў закладнікі ў кафэ Petticoat у горадзе Эдэ. Матыў захопу пакуль невядомы. Афіцыйныя асобы заявілі на брыфінгу, што падазраваны раней быў вядомы сілавікам і пагражаў закладнікам нажом. Паліцыя заявіла, што нічога не сведчыць аб тэрарыстычных матывах падзеі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.