Замежнікам расказалі, як атрымаць дазвол на продаж уласнасці ў Беларусі

Савет Міністраў Беларусі

Савет Міністраў Беларусі / БЕЛТА

Грамадзяне і кампаніі з "недружалюбных" краін, якія хочуць пазбавіцца бізнесу або нерухомасці ў Беларусі, змогуць гэта зрабіць толькі пасля дазволу уладаў. Парадак і ўмовы атрымання такіх дазволаў прапісаны ў пастанове Урада. Тэкст дакумента з'явіўся на Нацыянальным прававым партале.

Згодна з тэкстам дакумента дазвол можна будзе атрымаць на:

  • продаж акцый (долей у статутных фондах); 
  • продаж нерухомай маёмасці; 
  • адчужэнне юрыдычнымі асобамі, у статутных фондах якіх доля ўласнасці асоб з замежных дзяржаў складае 25 і больш працэнтаў нерухомай маёмасці; 
  • рэарганізацыю кампаній, а таксама выхад з юрыдычных асоб удзельніка, які з'яўляецца асобай з замежнай дзяржавы;

Пакет дакументам з просьбай даць дазвол на здзелку трэба будзе прадставіць у аблвыканкамы або мінгарвыканкам па месцы рэгістрацыі юрыдычнай асобы. Спіс дакументаў прапісаны ў пастанове. Цягам 30 працоўных дзён мясцовыя ўлады павінны будуць прыняць рашэнне і перадаць яго ў Дзяржаўны камітэт па маёмасці. Гэтае ведамства раз на месяц будзе збіраць такія рашэнні ў зводны праект пастановы Савета Міністраў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі