Затрыманая чыноўніца Мінздароўя, якая тлумачыла прычыны пастаўкі "Эўпенты"
Затрыманая чыноўніца Мінздароўя Беларусі, якая ў канцы жніўня на брыфінгу ў Мінску тлумачыла прычыны пастаўкі паўднёвакарэйскай вакцыны "Эўпента". Гэта — Людміла Равуцкая, начальнік ўпраўлення фармацэўтычнай інспекцыі і арганізацыі лекавага забеспячэння міністэрства. Яе затрымалі па падазрэнні ў атрыманні хабару супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі, інфармуе партал tut.by. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "атрыманне хабару" (вядома пра 7 фактаў атрымання хабараў). Затрыманне Равуцкай з гучнай справай медыкаў-карупцыянераў не звязана.
Летам інтэрнэт-выданне "Ежедневник" напісала пра згаданую "Эўпенту". Сцвярджалася, што беларускім дзецям адмыслова прышчапляюць неправераную вакцыну, якая не мае беларускай сертыфікацыі. Мінздароўя заявіла, што публікацыя можа нанесці "шкоду нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь у сферы аховы здароўя", накіравала дакументы ў Генпракуратуру. Следчы камітэт пачаў праверку па факце смерці 2-месячнага дзіцяці ў жніўні ў Ганцавіцкім раёне пасля прышчэпкі, спецыялісты правяралі якасць і паходжанне прэпарату.