Затрыманы намеснік начальніка аддзела падатковай інспекцыі па Мінскім раёне

Затрыманы намеснік начальніка аддзела падатковай інспекцыі па Мінскім раёне

У дачыненні да намесніка начальніка аддзела падатковай інспекцыі №2 Мінскага раёна, 32-гадовага жыхара Заслаўя следчы камітэт распачаў справу па ч. 1 арт. 430 КК (атрыманне хабару).

Як паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама, чыноўнік быў упаўнаважаным на правядзенне праверак у прадпрымальнікаў. 15 кастрычніка каля 17:00, знаходзячыся на тэрыторыі АЗС № 29 ААТ “Беларуснафта” ў Заслаўі, атрымаў ад дырэктара мясцовага гандлёвага прадпрыемства 1300 долараў за спрыяльнае вырашэнне пытання аб непрыцягненні яго да ўсталяванай законам адказнасці. У гандлёвым прадпрыемстве ў гэты час праводзілася праверка падатковай.

Гэты артыкул прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 7 гадоў з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады.

Фота: 112.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі