Затрыманыя супрацоўнікі БелаПАН не выйшлі на волю пасля 72 гадзін
18 жніўня сілавікі прыйшлі з ператрусамі да супрацоўнікаў БелаПАН / belapan.by
Галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына, бухгалтарка Кацярына Боева і былы дырэктар выдання Дзмітрый Наважылаў не былі адпушчаныя на свабоду пасля 72 гадзін з моманту затрымання. Фактычна яны застаюцца ў статусе падазраваных.
Да дырэктара і галоўнай рэдактаркі Ірыне Леўшынай быў дапушчаны адвакат. Паводле яго слоў, настрой у яе бадзёры, паведамляюць Naviny.by. З двума іншымі затрыманымі адвакаты яшчэ не сустрэліся.
18 жніўня сілавікі прыйшлі з ператрусамі да супрацоўнікаў БелаПАН у межах крымінальнай справы па артыкуле "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх". Былі канфіскаваныя серверы БелаПАН, якія знаходзіліся ў Беларусі, цяпер іх сайт недаступны. Выданне працягвае працу дзякуючы часткі рэдакцыі, якая знаходзіцца за мяжой.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.