Затрымлівалі Максіма Вінярскага, які сустракаў Мікалая Статкевіча (фота)
Актывіст быў апрануты ў майку з надпісам "Лукашэнка, сыходзь!".
Позна ўвечары 22 жніўня ў Мінску затрымлівалі актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Максіма Вінярскага. Перад гэтым ён сустракаў на аўтавакзале "Усходні" ўжо былога палітвязня Мікалая Статкевіча. Вінярскі быў апрануты ў майку з надпісам "Лукашэнка, сыходзь!".
Як напісала ў Facebook Юлія Сцяпанава, Максіма Вінярскага затрымалі, але пасля адпусцілі без складання пратаколу. Праўда, спачатку міліцыянеры яго пачалі складаць, але прыйшоў нейкі начальнік, сказаў Вінярскаму апрануць на майку куртку і адпусціў яго.
"Сутнасць рэжыму не змянілася. Але ўсё роўна гэта для нас вялікае свята, што Статкевіч, Аліневіч, Дзядок і іншыя выходзяць на свабоду", — сказаў сёння Вінярскі ў жывым эфіры Радыё Свабода.