Збівалі і падпальвалі валасы — як у Брэсце з наркакур'ераў выбівалі прабачэнні

Вызначаныя сямёра пацярпелых / sk.gov.by
Вызначаныя сямёра пацярпелых / sk.gov.by

Брэсцкія следчыя расказалі пра затрыманне групы маладых мужчын, якія працавалі на гандляроў наркотыкамі. Мужчынам ад 20 да 22 гадоў.  Яны жорстка збівалі наркакур'ераў, якія "правініліся", патрабавалі прабачэнняў перад куратарам і інтэрнэт-крамай. Увесь працэс здымалі на відэа і адпраўлялі працадаўцу. На відэа ёсць моманты, калі кур'еру падпальваюць валасы або адзенне. Пацярпелых таксама аблівалі ў якасці пакарання зялёнкай.

Гэтая група паспела выканаць як мінімум шэсць заданняў. Вызначаныя сямёра пацярпелых ва ўзросце ад 17 да 40 гадоў.

У СК адзначылі, што некаторыя з пацярпелых наркакур'ераў таксама зрабіліся фігурантамі крымінальных спраў. Яны абвінавачваюцца ў незаконным абароце наркотыкаў. Адзін з іх ужо атрымаў тэрмін у 12 гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі