ЖКГ пра інцыдэнт з нападам пацука на дзіця: трэба заварыць смеццеправод

ЖКГ пра інцыдэнт з нападам пацука на дзіця: трэба заварыць смеццеправод

У ЖКГ Партызанскага раёна Мінска пракаментавалі інцыдэнт з нападам пацука на 12-гадовую дзяўчынку. Нагадаем, гэта здарылася ўвечары 26 кастрычніка ў доме №19 у 2-м завулку Баграціёна. Цяпер дзіця атрымлівае курс ін'екцыяў супраць шаленства, а яе бацькі заяўляюць, што пацукі завяліся ў пад'ездзе даўно, а камунальныя службы не рэагуюць на просьбы нешта з гэтым зрабіць.

Як паведамілі агенцтву “Мінск-Навіны” ў КУП “ЖКГ Партызанскага раёна”, штомесяц у доме труцяць пацукоў у планавым парадку. Таксама бываюць дадатковыя санітарныя апрацоўкі. Акурат такая здарылася 22 кастрычніка ў сувязі з паступленнем заяўкі ад жыхароў, якія скардзіліся на пацукоў у пад’ездзе.  Спецыялісты адзначаюць, што пасля гэтак званай дэратызацыі пацукам уласціва актывізоўвацца і выбягаць з падвалаў у пад’езды. Яны залазяць наверх праз смеццеправод, які даўно мае патрэбу ў рамонце.

Таксама камунальнікі сцвярджаюць, што жыхарам пад’езда даўно прапаноўвалі заварыць смеццеправод, каб адрэзаць пацукам шлях у пад’езд, аднак людзі адмовіліся. У панядзелак зноў правядуць апытанне і калі збяруць подпісы сама меней 51% жыхароў пад’езда, смеццеправод закрыюць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі