Жыхароў горада Набярэжныя Чалны кармілі шарлоткай з шуфляў (відэа)
Гэтак у горадзе адзначылі фестываль кветак і Дзень Рэспублікі Татарстан.
29 жніўня ў расійскім горадзе Набярэжныя Чалны спяклі самую вялікую ў гісторыі Расіі шарлотку. Гэтак у горадзе адзначылі фестываль кветак і Дзень Рэспублікі Татарстан.
Як паведамляе афіцыйны гарадскі сайт, дыяметр пірага перавысіў 10 метраў, а вага склала каля двух тон. Для вырабу шарлоткі спатрэбілася каля сямі тысяч яек, паўтоны мукі і звыш тоны цукру.
Жыхароў горада пірагом пачаставалі бясплатна. Як піша meduza.io, ім дасталася чатыры тысячы кавалкаў — гэта значыць, прыкладна па паўкілаграма шарлоткі кожнаму.
Таксама з'явілася і відэа са свята. На ім відаць, што пірог гараджанам раздаюць з шуфляў. Пры гэтым дзяўчына, якая частуе гараджан, ходзіць па пірагу ў абутку.
Нагадаем, што раней вялікі розгалася выклікала відэа са Стаўрапаля, знятае 23 лютага 2015 года. Там пяклі вялізныя бліны на Масленіцу і раздавалі іх гараджанам таксама з шуфляў.