Жыхарам мінскай Новай Баравой толькі праз тыдзень сказалі пра небяспеку ад вады
Вада ў Новай Баравой
У Мінску на якасць вады пачалі скардзіцца ў чатах раёна жыхары Новай Баравой, заўважыла "Наша Ніва".
У адных з кранаў цячэ нешта падобнае да нафты. У іншых — вада нібыта чыстая, але на наступны дзень у ёй утвараецца незразумелы асадак.
16 красавіка на скаргі адрэагавалі ў кампаніі А-100, якая кіруе гэтымі дамамі. Там паведамілі, што аб праблеме ведаюць і ўжо цэлы ьыдзень вядуць на гэты конт перамовы з "Мінскводаканалам". Жыхарам раёна рэкамендавалі не ўжываць ваду з-пад крана.
Людзі абурыліся, што цэлы тыдзень ім не паведамлялі аб праблемах з вадой. "Ведалі, што тыдзень ідзе кепская вада, і маўчалі? Чаму раней не напісалі пра праблему? Да ўчарашняга вечара карысталіся вадой з крана і фільтра, не падазраючы праблемы, цяпер зразумела, чаму жываты баляць", — напісала адна з жыхарак.
Удзень 16 красавіка кампанія А-100 паведаміла, што з 13:30 "Мінскаводаканал" будзе прамываць вадаправод у Новай Баравой. Якасць вады можа пагоршыцца, ціск можа знізіцца. У 18:00 у раён абяцалі чыстую пітную ваду.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.