Жыроўкі за люты беларусам абяцаюць даслаць да 25 сакавіка
Жыроўкі за люты беларусам абяцаюць даслаць да 25 сакавіка. На разлік за камунальныя паслугі даюць 10 дзён. Пеня налічвацца не будзе. Пра гэта паведаміў тэлеканал АНТ са спасылкай на Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Першы намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Алег Паскробка адзначыў, што спачатку быў зроблены разлік за люты. Пасля гэтага спецыялісты правялі пераразлік за студзень. У жыроўцы, якую днямі атрымаюць беларусы, усе гэтыя лічбы ўжо будуць прысутнічаць.
Чыноўнікі абяцаюць, што жыроўкі стануць больш зразумелымі. Яны ўжо падрыхтавалі "канкрэтныя прапановы" і яны разглядаюцца ў Міністэрстве юстыцыі.