Знойдзеная “чорная скрыня” самалёта AirAsia, які пацярпеў крушэнне
Бартавы самапісец знайшлі ў 800 метрах на ўсход ад месцазнаходжання хваставой часткі самалёта.
Выратавальнікі знайшлі адну з “чорных скрыняў” малазійскага аэробуса AirAsia, які разбіўся ў Яванскім моры ў раёне Інданэзіі. Ён знаходзіцца ў 800 метрах ад таго месца, дзе знайшлі хваставую частку самалёта, паведамляе РИА Новости са спасылкай на замежныя інфармагенцтвы.
Кіраўнік Нацыянальнага камітэту па бяспецы на транспарце Інданэзіі Татанг Курніядзі ў нядзелю заявіў, што пошук бартавых самапісцаў, якія, па ўсяму відаць, схаваныя на дне мора тоўстым слоем глею, будзе складаным з-за непагадзі.
Самалёт кампаніі AirAsia вылецеў з інданэзійскага горада Сурабая ў Сінгапур раннім ранкам 28 снежня. Неўзабаве авіялайнер знік з экранаў радараў, не падаўшы папярэдне сігналаў бедства. На борце былі 162 чалавек, усе яны загінулі. На сёння ў Сурабаю вярнулі целы 48 ахвяраў катастрофы, з іх апазнаныя 29.
Фота: REUTERS