Знойдзены ў Петрыкаве на пажары мужчына быў напярэдадні забіты

У Петрыкаўскім райаддзеле следчага камітэта пачалі крымінальную справу на 56-гадовага грамадзяніна Расіі. Яго падазраюць у забойстве 49-гадовага суайчынніка. Як паведамляла Еўрарадыё, цела мёртвага расіяніна ў ноч з 9 на 10 снежня знайшлі пасля пажару ў прыватным гаражы.

Судовыя эксперты выявілі на ім цялесныя пашкоджанні, якія мелі крымінальны характар, інфармуе БЕЛТА. Следчыя выявілі, што ўвечары 9 снежня мужчыны выпівалі, а потым падазраваны некалькі разоў стукнуў нажом свайго знаёмца. Пасля гэтага мужчына з месца здарэння ўцёк, а ў гаражы потым узнік пажар.

Расіяніна затрымалі. Следства высвятляе ўсе акалічнасці інцыдэнту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі