Зуброў могуць выключыць з Чырвонай кнігі Беларусі

Зуброў могуць выключыць з Чырвонай кнігі Беларусі

Зуброў могуць выключыць з Чырвонай кнігі Беларусі. Пра такую магчымасць у будучыні заявіў у інтэрв’ю праграме “Карціна свету” тэлеканала “РТР-Беларусь” міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Каўтуха. Праграма выйшла ў эфір увечары 26 снежня, перадае БелаПАН.

Паводле міністра, існуюць праграмы аднаўлення папуляцыі зубра і планы дзеяння па захаванні гэтага віду. Працэс аднаўлення ішоў вельмі складана, бо там было блізкароднаснае скрыжаванне.

На сёння на тэрыторыі Беларусі жывуць ужо некалькі папуляцыяў гэтых жывёл. Гэта робіцца для таго, каб зубры раслі ў розных умовах і ўмацоўвалі свой генатып. Апроч таго, рассяленне зуброў ідзе не толькі ўнутры краіны — яны прадаюцца за мяжу. Паляванне на зуброў вельмі жорстка кантралюецца і для гэтых мэтаў выбіраюць “адбракаваных” жывёл.

 Год таму ў Беларусі налічвалася 1,2 тысячы зуброў, а дваццаць гадоў таму было толькі 347 асобінаў. Беларусь займае другое месца ў свеце пасля Польшчы па колькасці зуброў белавежскай лініі. Развядзенне зуброў у нашай краіне пачалося ў 1946-1947 гадах, калі з Польшчы завезлі 10 асобінаў, якія сталі заснавальнікамі беларускай папуляцыі. Летась налічвалася ўжо 10 мікрапапуляцыяў зуброў.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі