З'явіліся абвяржэнні: У Доме прафсаюзаў ніхто не згарэў
Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Штаба нацыянальнага супраціву са спасылкай на выратавальнікаў.
Звесткі пра нібыта наяўнасць ахвяраў падчас пажару не адпавядаюць рэчаіснасці, перадае словы выратавальнікаў УНІАН.
Раней паведамлялася, што з Дома прафсаюзаў вынеслі як мінімум адно абгарэлае цела.
Аднак выратавальнікі заяўляюць, што падчас пажару былі прынятыя ўсе неабходныя меры для эвакуацыі грамадзян, у тым ліку тых, якія знаходзіліся ў шпіталі медыцынскай службы.
Нагадаем, Дом прафсаюзаў загарэўся ўвечары 18 лютага. Пажар да гэтага часу не пагашаны. Паведамляецца, што з Дома прафсаюзаў быў выратаваны 41 чалавек. Ахвяр і пацярпелых не выяўлена.
Фота — Reuters