З'явіўся трэйлер беларускага хорара "Вампіры"

З'явіўся трэйлер беларускага хорара "Вампіры"

У нацыянальны пракат выходзіць беларускі хорар "Вампіры" (арыгінальная назва — "Упырі"). У фільме — пра жахі на купальскую ноч. Яго стваральнікі (а сярод іх рэжысёр і сцэнарыст Андрэй Курэйчык) сцвярджаюць, што грунтаваліся на беларускай міфалогіі (паводле легенды, загінулыя ўначы ў вадзе пераўтвараюцца ў пачвараў, якія нападаюць на жывых людзей). Дзеянне ў "Вампірах" адбываецца ў наш час. Кампанія маладых людзей (беларусаў і замежнікаў) прыязджае адпачыць на прыгожае (а насамрэч — таямнічае) возера і сутыкаецца там з містычным жахам. Дарэчы, самую страшную ролю ў фільме выканаў Вадзім Галыгін.

"Вампіры" здымаліся больш за два гады. Яны аказаліся "адным з самых складаных фільмаў для незалежнай вытворчасці", кажа Курэйчык.

На 12 лістапада ў Доме кіно ў Мінску прызначана VIP-прэм'ера беларускага хорара (пачатак у 18:30). У кінатэатрах ён з 14 лістапада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі